Алена Сідарава

Дата рождения: 23 июля 1957
Место рождения: г. Мінск, Беларусь


У 1979 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Акцёр драматычнага тэатра і кіно” (курс заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Б.І.Луцэнкі). З 1980 года працуе ў тэатры.

Сярод найлепшых роляў: Маша (“Чайка” А.Чэхава), Хільда (“Жанчына з мора” Г.Ібсена), Кiра (“Успамiны” А.Арбузава), Маша (“Тры сястры” А.Чэхава), Аксюша (“Лес” А.Астроўскага), Бодзі (“Разбітае сэрца” Т.Уільямса), Люська (“Радавыя” А.Дударава), Зоська (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Мар’я Антонаўна (“Рэвізор” М.Гогаля), Наста Пабягунская (“Тутэйшыя” Я.Купалы), Эн (“Смак яблыка” А.Дзялендзіка), Мадлен (“Жудасныя бацькі” Ж.Както), Юлія (“Даходнае месца” А.Астроўскага), Бобi (“Калі мамы няма дома” Н.Саймана), Ганна (“Дон Жуан вяртаецца з вайны” О.Хорвата), Марыяна (“Тарцюф” Ж.-Б.Мальера), Д’Аранж (“Гаральд і Мод” К.Хігінса, Ж.-К.Кар’ера), Жонка (“Інтымны тэатр Еўсцігнея Міровіча” Е.Міровіча), Лэдзі Мільфард (“Каварства і любоў” Ф.Шылера), Лілі-Бэл (“Дзіўная місіс Сэвідж” Дж.Патрыка), Лібера (“К’ёджаўскія перабрэхі” К.Гальдоні) і інш.

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
Маці Сымона (“Сымон-музыка” Я.Коласа)
Куліна (“Людзі на балоце” паводле І.Мележа)

Отзывы