Аляксей Чарнігін

Дата рождения: 05 марта 1985
Место рождения: г. Мінск, Беларусь


У 2006 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно” (курс народнага артыста Беларусі В.М.Раеўскага). У тэатры з 2005 года.

Першая галоўная роля – Кай у спектаклі “Снежная каралева” Я.Шварца.

Сярод найлепшых роляў: Ондра (“Маці” К.Чапэка), Яраш (“Ядвіга” А.Дударава).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Дзясяцкі (“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча)
Аляксей (“Хам” Э.Ажэшкі)
Шміт (“ГендэльБах” паводле П.Барца)
Другі салдат (“Зіма” Я.Грышкаўца)
Супрацоўнік МГБ (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Суддзя (“Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” паводле твоваў Ф.У.Радзівіл)
Гаспадар, Кітайскі балванчык (“Лістапад. Андэрсен” паводле А. Паповай)
Афіцыянт (“Местачковае кабарэ”)
Ганс Ламаер (“Арабская ноч” Р. Шымельпфеніга)

Отзывы