Андрэй Кавальчук

Дата рождения: 24 июня 1961
Место рождения: г. Мінск, Беларусь


У 1982 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Акцёр драмы і кіно” (курс народнай артысткі БССР З.І.Браварскай).

Працаваў у Берасцейскім абласным драматычным тэатры, Віцебскім акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа, Дзяржаўным Моладзевым тэатры, Эксперыментальным творчым аб’яднанні тэатраў-студый “ЭТА”, Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Адначасова займаў адміністрацыйныя пасады ў шматлікіх недзяржаўных установах: з’яўляўся дырэктарам тэатра МТФ “Дэтэктыў”, дырэктарам-распарадчыкам Тэатра-студыі “АРТ” (Моладзева-культурны цэнтр Фрунзенскага раёна г.Мінска), намеснікам дырэктара Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы з 1998 года.

Сярод найлепшых роляў: Авель (“Згублены рай” А.Курэйчыка), Каралёў (“КІМ” А.Дударава), Вітаўт (“Князь Вітаўт” А.Дударава), Яўмень (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Купец (“Пунсовая кветачка” В.Карнавухавай, Л.Браўсевіч), Рупф (“Ромул Вялікі” Ф.Дзюрэнмата), Стараста (“Вечны Фама” У.Бутрамеева), Валодзя (“Смак яблыка” А.Дзялендзіка), Міляга (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Віктар (“Варшаўская мелодыя” Л. Зорына), Банко (“Макбет” У. Шэкспіра), Раўна Эрвасці (“Вольга” Л. Руахонен), Вальковіч (“Ядвіга” А. Дударава).

Уладальнік Нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2010)

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Сцяпан Крыніцкі (“Паўлінка” Я.Купалы)
Граф (“Каханне ў стылі барока” Я.Стэльмаха)
Філіп (“Хам” Э.Ажэшкі)
Капітан Лэнсі (“Translations” Б.Фрыла)
Немец (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Галава (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)
Пракоп (“Людзі на балоце” паводле І.Мележа)

Отзывы