Генадзь Гарбук

Дата рождения: 24 июля 1934
Место рождения: в. Глыбачка, Ушацкі раён, Віцебская вобласць, Беларусь

Народны артыст Беларусі (1980)
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1966)
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984)



У 1958 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Акцёр драматычнага тэатра” (курс народнага артыста БССР Дз.А.Арлова).

З 1958 года працаваў у Беларускім тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. У Купалаўскім тэатры з 1962 года.

Сярод найлепшых роляў: Ільін (“Рускія людзі” К.Сіманава), Ламор (“Канец – справе вянец” У.Шэкспіра), Халід (“Дзівак” Н.Хікмета), Зёлкін (“Хто смяецца апошнім” К.Крапівы), Цярохін (“Палата” С.Алёшына), Леанідзік (“Мой бедны Марат” А.Арбузава), Васіль (“Людзі на балоце” І.Мележа), Касцюкевіч (“Канстанцін Заслонаў” А.Маўзона), Дзяніска (“Блакада” Ус.Іванова), Акцёр (“На дне” М.Горкага), Аляксандр Салавей (“Рудабельская рэспубліка” С.Грахоўскага), Грачоў (“Дзесяць сутак за любоў” У.Канстанцінава, Б.Рацэра), Антоніа Тарачыні (“Памяць сэрца” А.Карнейчука), Марозаў (“Начное дзяжурства” А.Дзялендзіка), Бярэзкін (“Залатая карэта” Л.Ляонава), Сымон (“Раскіданае гняздо” Я.Купалы), Ломцаў (“Таблетку пад язык” А.Макаёнка), Генка Бабровіч (“Брама неўміручасці” К.Крапівы), Вася (“Стары Новы Год” М.Рошчына), Андрэй Ерын (“Характары” В.Шукшына), Кабанаў, Ціхан (“Навальніца” А.Астроўскага), Кэлін Абабій (“Святая святых” І.Друцэ), Сіпаты (“Аптымістычная трагедыя” Ус.Вішнеўскага), Бацька (“Дзверы стукаюць” М.Фермо), Яўмень (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Максім Ярыкаў (“Ваня, як ты тут?” В.Шукшына), Андрэй Буслай (“Парог” А.Дударава), Добчынскі (“Рэвізор” М.Гогаля), Міліцыянер, Дуту (“Закон вечнасці” Н.Думбадзе), Пракусаў (“Верачка” А.Макаёнка), Сілан (“Пагарэльцы” А.Макаёнка), Дзерваед (“Радавыя” А.Дударава), Гранабураў (“Бераг” Ю.Бондарава), Юрка Казубоўскі (“Вежа” А.Дударава), Сват Аўдзея (“Страсці па Аўдзею” У.Бутрамеева), Мікіта Драніца (“Плач перапёлкі” І.Чыгрынава), Турноўскі (“Успаміны” А.Арбузава), Холад (“Звон – не малітва” І.Чыгрынава), Пранцысь Пустарэвіч (“Паўлінка” Я.Купалы), Ён (“Умовы дыктуе жанчына” Э.Эліса, Р.Рыза), Джэфры Торнтан (“Касцюмер” Р.Харвуда), Рамеснік (“Князь Вітаўт” А.Дударава), Парфён (“Парфён і Аляксандра” М.Манохіна), Сямёнаў (“Піраміда Хеопса” Ю.Ломаўцава), Распалажэнскі (“Свае людзі – паладзім” А.Астроўскага), Монс, бацька Карын (“Эрык XIV” А. Стрындберга), Карчмар (“Ядвіга” А.Дударава), Першы падарожны, Першы ганец (“Сны аб Беларусі” паводле У.Караткевіча), Бацька (“Прыгоды Заранкі і Янкі” В.Бяловай).

За выкананне ролі Васіля Дзятліка ў тэлевізійным спектаклі “Людзі на балоце” паводле І.Мележа ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі (1966), за выкананне ролі Чарнушкі ў мастацкім фільме “Людзі на балоце” – Дзяржаўнай прэміяй СССР (1984).

Лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” (2007)
Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004)
Уладальнік медаля Францыска Скрыны (1995)

Уладальнік прэміі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў “Крыштальная Паўлінка” (2010)

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Сцяпан Крыніцкі (“Паўлінка” Я.Купалы)
Дзед Курыла (“Сымон-музыка” Я.Коласа)
Мікіта (“Вечар” А.Дударава)
Ціхон Пратасавіцкі (“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча)
Еўдакім Захаравіч Жыгалаў (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Кучэра (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Чарнушка (“Людзі на балоце” паводле І. Мележа)
Палкоўнік (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)

Отзывы