Ігар Пятроў

Дата рождения: 01 августа 1978
Место рождения: г. Мінск, Беларусь


У 1999 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно” (курс заслужанага дзеяча мастацтваў РБ Л.А.Манакова) і ў 2004 годзе па спецыяльнасці “Рэжысура драмы” (курс Р.І.Баравік). У тэатры працуе з 1999 года.

Сярод найлепшых роляў: Сёмка (“Страсці па Аўдзею” У.Бутрамеева), Буланаў (“Лес” А.Астроўскага), Цішка (“Свае людзі – паладзім” А.Астроўскага), Гайдук (“Ідылія” В.Дуніна-Марцінкевіча), Нільс Стурэ (“Эрык XIV” А. Стрындберга), Пётр (“Маці” К.Чапэка) і інш.

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
Граф (“Каханне ў стылі барока” Я.Стэльмаха)
Грышка (“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча)
Іван Міхайлавіч Яць (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Нячысцік, Слуга Кацярыны ІІ (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)
Лёша Губаты (“Людзі на балоце” паводле І.Мележа)
Дзяк, Кравец (“Лістапад. Андэрсен” паовдле А.Паповай)
Маліцкі (“Местачковае кабарэ”)

Отзывы