Ірына Рымарава

Дата рождения: 10 августа 1971
Место рождения: г. Бабруйск, Беларусь


У 1995 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёр драматычнага тэатра і кіно” (курс Л.А.Манаковай). З гэтага ж года працуе ў тэатры.

Сярод найлепшых роляў: Адэля (“Паўлінка” Я.Купалы), Чараўніца (“Карлік-Нос” В.Гаўфа), Гаспажа Марцін (“Лысая спявачка” Э.Іанэска), Зоська (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Трэцяя Нахлебніца (“Вечны Фама” У.Бутрамеева паводле Ф.Дастаеўскага), Фіса (“Пунсовая кветачка” І.Карнавухавай, Л.Браўсевіч), Аляксандра (“Парфён і Аляксандра” М.Манохіна), Юлія (“Смак яблыка” А.Дзялендзіка), Фея (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Сарока, Кураня (мюзікл “Афрыка” Л.Пранчака, У.Кандрусевіча), Лінда (“Уваходзіць свабодны чалавек” Т.Стопарда), Сірка (“Вольга” Л.Руахонен), Маці Марысі (“Сны аб Беларусі” паводле У.Караткевіча).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
Адэля (“Паўлінка” Я.Купалы)
Настасся Цімафееўна ( “Вяселле” паводле А.Чэхава)
Бежанка (“Не мой” паводле А.Адамовіча)

Отзывы