Марына Гардзіёнак

Дата рождения: 06 июля 1977
Место рождения: г. Лепель, Віцебская вобл., Беларусь


У 1998 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно” (курс народнага артыста Беларусі В.М.Раеўскага). Працуе ў тэатры з 1998 года.

Сярод найлепшых роляў: Белачка, Расліна (“Карлік-Нос” В.Гаўфа), Зоська (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Сісі (“Тут жывуць людзі” А.Фугарда), Гермія (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Лена (“КІМ” А.Дударава), Дачка (“Страсці па Аўдзею” У.Бутрамеева), Сафі (“Каварства і любоў” Ф.Шылера), Кека (“К’ёджаўскія перабрэхі” К.Гальдоні), Януся (“Ядвіга” А.Дударава).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Ярыся (“Каханне ў стылі барока” Я.Стэльмаха)
Пятруся (“Хам” Э.Ажэшкі)
Брыджыт (“Translations” Б.Фрыла)
Ткачыха (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)
Сарока (“Людзі на балоце” паводле І. Мележа)
Выхавацелька (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)
Фаціма Мансур (“Арабская ноч” Р. Шымельпфеніга)

Отзывы