Мікалай Кірычэнка

Дата рождения: 16 марта 1946
Место рождения: г. Маладэчна, Беларусь

Народны артыст Беларусі (2006)

У 1969 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Акцёр драматычнага тэатра і кіно” (курс народнага артыста БССР Дз.А.Арлова).

З 1969 па 1971 год працаваў у Брэсцкім абласным драматычным тэатры. з 1971 года – у складзе трупы Купалаўскага тэатра. З 2005 па 2009 год займаў пасаду генеральнага дырэктара тэатра.

Сярод найлепшых роляў: Шындзін (“Мы, што ніжэй падпісаліся” А.Гельмана), Холад (“Звон – не малітва” І.Чыгрынава), Салёны (“Тры сястры” А.Чэхава), Палоній (“Гамлет” У.Шэкспіра), Вагін (“Дзеці сонца” М.Горкага), Люнгстран (“Жанчына з мора” Г.Ібсэна), Жорж (“Жудасныя бацькі” Ж.Както), Карыцын (“Жыццё Карыцына” А.Паповай), Фініган (“Гаральд і Мод” Ж.-К.Кар’ера, К.Хігінса), Аляксей (“Піраміда Хеопса” Ю.Ломаўцава), Язэп Карыта (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Андрэй (“Таполевая завея” М.Задорнава), Аберон (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Джон (“Крывавая Мэры” Дз.Бойкі), Зянон Ісаўрыйскі (“Ромул Вялікі” Ф.Дзюрэнмата), Эленька (“Страсці па Аўдзею” У.Бутрамеева), Нешчасліўцаў (“Лес” А.Астроўскага) Ягайла (“Князь Вітаўт” А.Дударава), Гайдук (“Ідылія” В. Дуніна-Марцінкевіча), Гальпір (“Саламея” С.Кавалёва), Генрых Мотавіч Спічыні (“Тутэйшыя” Я.Купалы), Адам (“Згублены рай” А.Курэйчыка), Фірс (“С.В.”паводле п’есы “Вішнёвы сад” А.Чэхава), Ёран Персан (“Эрык XIV” А.Стрындберга), Банко (“Макбет” У.Шэкспіра), Панталонэ дэі Бізаньёзі (“Слуга двух гаспадароў” К.Гальдоні), Бацька Янкі (“Сны аб Беларусі” паводле У.Караткевіча).

Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006)
Кавалер Ордэна Ламаносава (2006)
Лаўрэат прэміі імя Ігната Буйніцкага (1999)


У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Мнішак (“Чорная панна Нясвіжа” А.Дударава)
Карчмар Шлёма (“Сымон-музыка” Я.Коласа)
Васіль (“Вечар” А.Дударава)
Харлампій Спірыдонавіч Дымба (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Шэваль (“Вячэра з прыдуркам” Ф.Вэбэра)
Маёр МГБ (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Кум (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)
Яша (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)

Отзывы