Мікалай Кучыц

Дата рождения: 18 февраля 1953
Место рождения: в. Дзядкі, Докшыцкі раён, Віцебская вобл., Беларусь


У 1984 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Рэжысура драмы” (курс заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Б.І.Луцэнкі). З 2001 года – артыст вышэйшай катэгорыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Сярод найлепшых роляў на Купалаўскай сцэне: Яўмень (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Гайдук (“Ідылія” В.Дуніна-Марцінкевіча), Камандор (“К’ёджаўскія перабрэхі” К.Гальдоні), Кухар (“Ромул Вялікі” Ф.Дзюрэнмата), Сеўка (“Страсці па Аўдзею” У.Бутрамеева), Праваслаўны свяшчэнік / Каталіцкі святар (“Тутэйшыя” Я.Купалы), Кароль (“Снежная каралева” Я.Шварца), Савалайнен (“Вольга” Л.Руахонен), Карчмар (“Ядвіга” А.Дударава).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Онысым (“Каханне ў стылі барока” Я.Стэльмаха)
Карчмар Шлёма (“Сымон-музыка” Я.Коласа)
Харытон Куторга (“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча)
Губернатар (“Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” паводле твораў Ф.У.Радзівіл)
Пузаты Пацюк, Запарожац (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)
Пракоп (“Людзі на балоце” паводле І. Мележа)

Отзывы