Павел Харланчук-Южакоў

Дата рождения: 27 июня 1978
Место рождения: г. Гомель, Беларусь


У 2000 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно” (курс заслужанага артыста БССР У.А.Мішчанчука) і ў 2003 годзе па спецыяльнасці “Рэжысура драмы” (курс народнага артыста Беларусі Б.І.Луцэнкі). Працуе ў тэатры з 2010 года.

Уладальнік Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі “Лепшая мужчынская роля” (роля Джорджа Пігдэна ў спектаклі “№13″ Р.Куні Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, 2011).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
Немец (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Хуфшміт (“Офіс” І.Лаўзунд)
Айцец Уэлш (“Самотны захад” М.МакДонаха)
Суддзя (“Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” паводле Ф.У.Радзівіл)
Чорт (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)
Яўхім (“Людзі на балоце” паводле І. Мележа)
Кароль (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)
Выканаўца песні “Крыжаванка” (“Местачковае кабарэ”)

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля “Самотны захад” М. МакДонаха.

Отзывы