Раман Падаляка

Дата рождения: 09 марта 1981
Место рождения: г. Мінск, Беларусь


У 2002 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно” (курс народнага артыста Беларусі В.М.Раеўскага). Працуе ў тэатры з 2002 года.

Сярод найлепшых роляў: Андрэй (“Страсці па Аўдзею” У.Бутрамеева), Эмануэль (“Барух-Эмануэль” Д.Плакса), Ратнік (“Князь Вітаўт” А.Дударава), Уцякін, Недзім (“Саламея” С.Кавалёва), Гайдук (“Ідылія” В.Дуніна-Марцінкевіча), Муж, Гаспадар купэ (“Мы і ЯНО” А.Аверчанкі), Карл (“Эрык XIV” А.Стрындберга), Студэнт (“С.В.” паводле А.Чэхава “Вішнёвы сад”), Іван Цярэшка (“Балада пра каханне” В.Быкава), Якаб Рундзіс (“Вольга” Л.Руахонен), Тоні (“Маці” К.Чапэка).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Чэхаў (“Востраў Сахалін” паводле А.Чэхава)
Лейтэнант Ёланд (“Translations” Б.Фрыла)
Франц (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Айцец Уэлш (“Самотны захад” М.МакДонаха)
Васіль (“Людзі на балоце” паводле І. Мележа)
Салдацік (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)

Отзывы