Святлана Некіпелава

Дата рождения: 01 февраля 1944
Место рождения: г. Бузулук Арэнбургскай вобласці, Расія


У 1965 годзе скончыла ацёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Актрыса драматычнага тэатра і кіно” (курс народнага артыста БССР Дз.А.Арлова).

З 1965 года працавала ў складзе трупы Беларускага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску. З 1967 года – у Купалаўскім тэатры.

Сярод найлепшых роляў: Раечка (“Залатая карэта” Л.Лявонава), Сесіль (“Робін Гуд” С.Заяіцкага), Ішмурза (“У ноч зацьмення месяца” М.Карыма), Ліса (“Пунсовая кветачка” І.Карнавухавай, Л.Браўсевіч), Ліза (“Стары Новы год” М.Рошчына), Наташа (“Памяць сэрца” А.Карнейчука), Света (“Удовін дом” А.Карнейчука), Рамонак, Беласнежка (“Беласнежка і сем гномаў” Л.Табакова, Л.Усцінава), Люся (“Эшалон” М.Рошчына), Зіна (“Трыбунал” А.Макаёнка), Дачка, Лялька (“Зацюканы апостал” А.Макаёнка), Святлана (“Таблетку пад язык” А.Макаёнка), Дачка (“Святая прастата” А.Макаёнка), Верачка (“Верачка” А.Макаёнка), Стэла (“Пагарэльцы” А.Макаёнка), Мануэла (“Напісанае застаецца” А.Петрашкевіча), Герда (“Снежная каралева” Я.Шварца), Марына (“Апошняе спатканне” А.Галіна), Юлька, Зоська (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Мажэйка (“Амністыя” М.Матукоўскага), Праскоўя Ілінічна (“Дзядзечкаў сон” Ф.Дастаеўскага), Ніна (“Вяртанне” Н.Трапіева), Мэры (“Гаральд і Мод” К.Хігінса і Ж.-К.Кар’ера), Ала (“І змоўклі птушкі” І.Шамякіна), Аліна (“Парог” А.Дударава), Зоська (“Раскіданае гняздо” Я.Купалы), Баба-Яга (“Царэўна-жабка” Г.Сакаловай), Джэсі (“Дабранач, мама!” М.Нормана), Місіс Пэдзі (“Дзіўная місіс Сэвідж” Дж.Патрыка), Каробачка (“Чычыкаў” М. Гогаля), Бабуля (“Снежная каралева” Я.Шварца), Маці (“Прыгоды Заранкі і Янкі” В.Бяловай).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
Маці Ганны (“Сымон-музыка” Я.Коласа)
Жанчына (“Не мой” паводле А.Адамовіча)

Отзывы