Сяргей Чуб

Дата рождения: 04 октября 1980
Место рождения: г. Мазыр. Беларусь


У 2002 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно” (курс народнага артыста Беларусі В.М.Раеўскага). Працуе ў тэатры з 2002 года.

Сярод найлепшых роляў: Міхалка (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Ціта-Нане (“К’ёджаўскія перабрэхі” К.Гальдоні), Кабан (мюзікл “Афрыка” Л.Пранчака, У.Кандрусевіча), Іван Цярэшка (“Балада пра каханне” В.Быкава), Яраш (“Ядвіга” А.Дударава), Рос (“Макбет” У.Шэкспіра), Макс (“Эрык XIV” А.Стрындберга), Карнэль (“Маці” К.Чапэка).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Якім Сарока (“Паўлінка” Я.Купалы)
Стэпан (“Каханне ў стылі барока” Я.Стэльмаха)
Цімох Альпенскі (“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча)
Оўэн (“Translations” Б.Фрыла)
Супрацоўнік МГБ (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Лекар (“Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” паводле твораў Ф.У.Радзівіл)
Пацёмкін (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)
Карчмар, Казланог (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)
Каліль (“Арабская ноч” Р. Шымельпфеніга)

Отзывы