Сяргей Краўчанка

Дата рождения: 13 мая 1949
Место рождения: г. Мінск, Беларусь

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2001)

У 1971 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Акцёр драмы і кіно” (курс У.А.Маланкіна). Працуе ў тэатры з 1971 года.

Сярод найлепшых роляў: Федзя (“Стары Новы Год” М.Рошчына), Пецька (“Характары” В.Шукшына), Данілка (“Раскіданае гняздо” Я.Купалы), Драгун (“Парог” А.Дударава), Арнольд (“Шрамы” Я.Шабана), Люнгстран (“Жанчына з мора” Г.Ібсэна), Машу (“Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць” І.Жаміяка), Бачана (“Закон вечнасці” Н.Думбадзэ), Гайдук (“Ідылія” В.Дуніна-Марцінкевіча), Захар (“Апошні шанц” В.Быкава), Мядзведзенка (“Чайка” А.Чэхава), Карыцын (“Жыццё Карыцына” А.Паповай), Парадаксаліст (“З нагоды мокрага снегу” Ф.Дастаеўскага), Нешчасліўцаў (“Лес” А.Астроўскага), Дамаш (“Князь Вітаўт” А.Дударава), Тэзей (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Растанёў (“Вечны Фама” У.Бутрамеева паводле Ф.Дастаеўскага), Монс / Нільс Юленшэрн (“Эрык XIV” А.Стрындберга), Дункан (“Макбет” У.Шэкспіра), Панталоне дэі Бізаньёзі (“Слуга двух гаспадароў” К.Гальдоні), Бацька (“Прыгоды Заранкі і Янкі” В.Бяловай).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Бах (“ГендэльБах” П.Барца)
Х’ю (“Translations” Б.Фрыла)
Ота (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Запарожац (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)
Глушак (“Людзі на балоце” паводле І. Мележа)

Отзывы