Тамара Міронава

Дата рождения: 03 февраля 1950
Место рождения: г. Вільня, Беларусь


У 1973 годзе паступіла на працу ў Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ў Бабруйску, у 1988 годзе была запрошана ў Мінск у тэатр “Дзе-Я?”, у якім пасля адыходу М.Трухана выконвала абавязкі мастацкага кіраўніка, з 2000 года працавала ў тэатры “Вольная сцэна” пры Беларускім саюзе тэатральных дзеячаў. У Купалаўскім тэатры з 2001 года.

Сярод найлепшых роляў на купалаўскай сцэне: сцэне: Маці Ёрана (“Эрык XIV” А.Стрындберга), Адэля (“Паўлінка” Я.Купалы), Дар’я (“Ажаніцца-не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Галя (“Адчыніце Кантралёру!” А.Несіна).

Лаўрэат мноства рэспубліканскіх і міжнародных тэатральных і кінафестываляў: на фестывалі ў Эдынбургу (Шатландыя) у 1995 годзе была адзначана ў прэсе як найлепшая актрыса ў фармаце тэатраў малых форм; у 2002 годзе была адзначана прызам за найлепшую жаночую ролю на фестывалі нямецкай драматургіі; у гэтым жа годзе ў беларускай прэсе Т.Міронава названа актрысай года і ўзнагароджана дыпломам “За высокія творчыя дасягненні і значны ўклад у тэатральнае мастацтва Беларусі”.

Уладальнца Нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2010)
Уладальніца медаля Францыска Скрыны (2011)

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Агата (“Паўлінка” Я.Купалы)
Ганна (“Вечар” А.Дударава)
Настасся Цімафееўна (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Яўдоха (“Хам” Э.Ажэшкі)
Кучарыха (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Баба з фіялетавым носам (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)
Глушачыха (“Людзі на балоце” паводле І.Мележа)

Отзывы