Тамара Нікалаева-Апіёк

Дата рождения: 18 марта 1943
Место рождения: в. Ляды Чэрвеньскага раёна, Мінская вобл., Беларусь

Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1972)

У 1966 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Актрыса драматычнага тэатра і кіно” (курс У.А.Маланкіна).

З 1966 па 1975 год працавала ў складзе трупы Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатра. У Купалаўскім тэатры з 1975 года.

Сярод найлепшых роляў: Наталля Мікалаеўна, Тамара Паўлаўна (“Пагарэльцы”, “Верачка” А.Макаёнка), Вера (“Радавыя” А.Дударава), Каця (“Эшалон” М.Рошчына), Марыя Аляксандраўна Ульянава (“Шлях” А.Рэмеза), Шындзіна (“Мы, што ніжэй падпісаліся” А.Гельмана), Сакратарка (“Святая святых” І.Друцэ), Ала Кастрова (“Курыца” М.Каляды), Яна (“Віват, імператар!” паводле п’есы “Крэслы” Э. Іянэскі), Грыпіна (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Вусціння Навумаўна (“Свае людзі – паладзім” А.Астроўскага), Шарлота (“Восеньская саната” І.Бергмана), Тамара (“Адчыніце Кантралёру! А.Несіна).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Вядучая (“Паўлінка” Я.Купалы)
Настасся Цімафееўна (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Баба з фіялетавым носам (“Ноч на Каляды” паводле М. Гогаля)
Валя (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)

Отзывы