Уладзімір Рагаўцоў

Дата рождения: 03 апреля 1943
Место рождения: в. Гута, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобл., Беларусь


Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь


У 1964 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Акцёр драматычнага тэатра і кіно” (курс А.І.Бутакова). З гэтага ж года працуе ў тэатры.

Сярод найлепшых роляў: Сцяпан (“Людзі на балоце” паводле І.Мележа), Прокусаў (“Верачка” А.Макаёнка), Раман (“Змоўклі птушкі” І. Шамякіна), Скарына (“Напісанае застаецца” А.Петрашкевіча), Кулыгін (“Тры сястры” А. Чэхава), Сорын (“Чайка” А. Чэхава), Ён (“Віват, імператар!” паводле Э. Іанеска), Красоўскі (“Парог” А.Дударава), Максім (“Выклік багам” А.Дзялендзіка), Барыс (“Навальніца” А.Астроўскага), Сяргей (“У мяцеліцу” Л.Ляонава), Леанідзік (“Мой бедны Марат” А.Арбузава), Цімафей (“Традыцыйны збор” В.Розава), Карцаў (“Яшчэ раз пра каханне” Э.Радзінскага), Маркелаў (“Гросмайстарскі бал” І.Штэмлера), Аляксандр Ульянаў (“Праўду! Нічога, акрамя праўды!!!” Д.Аля), Чэрнікаў (“Пратакол аднаго пасяджэння” А.Гельмана), Кіквадзе (“Закон вечнасці” Н.Думбадзе), Брынар (“Зоркі вечныя” М.Бора), Мілонаў (“Лес” А.Астроўскага), Віктар (“Восеньская саната” І.Бергмана) , Самсон Сілыч Бальшоў (“Свае людзі – паладзім” А.Астроўскага), Свантэ Стурэ (“Эрык XIV” А.Стрындберга), Брыгела (“Слуга двух гаспадароў” К.Гальдоні), Зыгмунд Чаховіч (“Сны аб Беларусі” паводле У.Караткевіча).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
Вядучы (“Паўлінка” Я. Купалы)
Шумыцкі (“Каханне ў стылі барока” Я. Стэльмаха)
Равуноў-Каравулаў (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Радзівон Мікалаевіч (“Старамодная камедыя” А.Арбузава)
Бацька Франца (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Курачкін (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)

Отзывы