Валянціна Гарцуева

Дата рождения: 08 апреля 1986
Место рождения: г. Мінск, Беларусь


У 2007 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно” (курс заслужанага дзеяча мастацтваў РБ Л.А.Манаковай). Працуе ў тэатры з 2007 года.

Першая значная роля на сцэне Купалаўскага тэатра – Кларыча ў спектаклі “Слуга двух гаспадароў” К.Гальдоні, у гэтым жа спектаклі выконвала ролю Смеральдзіны.
Сярод найлепшых роляў: Ядвіга (“Ядвіга” А.Дударава), Заранка (“Прыгоды Заранкі і Янкі” В.Бяловай).

Пераможца ў намінацыі “Найлепшы акцёрскі дуэт” (разам з Аляксандрам Казелам, спектакль “Не мой” паводле А.Адамовіча) на ХІ Міжнародным фестывалі “Славянскія тэатральныя сустрэчы” (Гомель, 2011)
Уладальніца прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў “Крыштальная Кветка” (2010).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
Паўлінка (“Паўлінка” Я.Купалы)
Хава (“Памінальная малітва” Р.Горына паводле твораў Шолам-Алейхема)
Барбара (“Чорная панна Нясвіжа” А.Дударава)
Оляна (“Каханне ў стылі барока” Я.Стэльмаха)
Франка (“Хам” Э.Ажэшкі)
Мэйрэ (“Translations” Б.Фрыла)
Паліна (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Лаура (“Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” паводле твораў Ф.У.Радзівіл)
Ганна (“Людзі на балоце” паводле І.Мележа)
Балерына (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)
Гелена, Цыганка, выканаўца песні “Снег” (“Местачковае кабарэ”)
Францішка Дэке (“Арабская ноч” Р. Шымельпфеніга)

Отзывы